Посткроссер Ксения Тарасевич

Интервью девушки-посткроссера

«Посткроссинг – это отличный способ подтянуть свой английский»…

Мы продолжаем специальную информационную акцию «Посткроссеры Беларуси в лицах». Сегодня мы познакомимся «з беларускамоўнай дзяўчынкай» Ксюшей Тарасевич. Ксения некоторое время назад решила повременить со своим хобби по причине достаточно высокой стоимости почтовой пересылки, но впечатлениями от посткроссинга, которые присутствую в ней до сих пор с радостью поделилась с проектом «Добрые открытки Аукотики»

Открытка с посткроссинга

Открытка с посткроссинга

Мяне завуць Ксюша, я займалася пасткросінгам прыкладна год — з вясны 2012 па восень 2013 года. Я падчапіла гэтае захапленне ад сваіх школьных сяброў. Ведаеце, было прыкольна бачыць, як аднакласніцы прыносяць паштоўкі з розных краін у школу і мне таксама захацелася далучыцца да гэтай клёвай ініцыятывы. Я на жаль ужо не памятаю сваю першую паштоўку, але памятаю тое пачуццё, калі ты бяжыш штодзень правяраць паштовую скрыню, і як унутры цябе ўсе радуецца, калі ты бачыш незвычайныя паштоўкі! А яшчэ калі гэтыя паштоўкі з нейкай экзатычнай краіны — то ўвогуле цудоўна. У перыяд маей найбольшай актыўнасці я атрымлівала каля 5 паштовак штотыдзень і адпраўляла прыкладна столькі ж. Сама сістэма пасткросінгу пабудавана такім чынам, што колькасць атрыманых і адасланых паштовак будзе аднолькавая. Найчасцей дасылала я паштоўкі ў ЗША і Кітай: там больш за ўсё посткросераў.

Открытка с посткроссинга

Открытка с посткроссинга

На жаль, сяброўства па паштоўках не атрымалася, але мае сябры адтрымлівалі нейкую сувязь з іншымі людзьмі праз гэты сэрвіс. Я заўжды падпісвала па-ангельску, таму што рэдка дасылала рускамоўным паштоўкі. Не выкарыстоўвала канверты. Часцей за ўсё купляла паштоўкі на Белпошце ці ў знаёмага, які іх рабіў у тыпаграфіі. Сама не рабіла паштоўкі ніколі.

Часцей за ўсё прыходзілі паштоўкі з рознымі краявідамі. Напэўна, не толькі ў Беларусі ёсць Белпошта, якая штампуе такіе паштоўкі :).

Плюсы посткросінгу — практыка ангельскай мовы, магчымась спазнаць іншыя культуры праз паштоўкі і стаць часткай нейкай клевай суполкі. У Беларусі праходзяць нават сходы посткросераў, дзе можна пазнаёміцца з адзінадумцамі і, хто ведае, завесці новых сяброў.

Мінус — гэта дорага. Прыстойная паштоўка каштуе шмат. Марка каштуе каля 90 капеяк, я мяркую. Прыходзіцца выбіраць паміж маральнай асалодай і матэрыяльным забеспячэннем.

 

Открытка с посткроссинга
Открытка с посткроссинга